Праекты

duetagataDuet Agata

frontEthno fantasia

kazalpinKazalpin

nioNew Image Orkestra

akanaAkana

EN

RU

BY

беларуская фолк спявачка і кампазітар

Ірэна Катвіцкая

Бліжэйшы канцэрт: 12.03.2016 Дом Ваньковічаў. Мінск

АGATA Мова Нанова

2016

movananova.by

01.02 - Мінск
16.03 - Баранавічы
30.03 - Астравец
05.04 - Маладзечна
10.04 - Гомель
11.04 - Гродна
18.04 - Брэст
13.05 - Бабруйск

Казальпін. Гастрольнае турнэ Швэйцарыя - 2016

15-23.01.2016


15.01.16, 20:00 CH - Oberengstringen, Jazzclub Allmend
16.01.16, 20:30 CH - Herisau, Altes Zeughaus
17.01.16 , 17:00 CH - Zuchwil
20.01.16 , 20:15 CH - Baden, Stanzerei
21.01.16, 20:15 CH - Zofingen, Kleine Bühne
22.01.16 , 20:00 CH - Altbüron, Bau 4
23.01.16 , 21:45 CH - Bern, Be-Jazz Winterfestival

kazalpin
>>

Казальпін. Гастрольнае турнэ Швэйцарыя - 2015

21-29.11.2015


21.11.15 , 20:00 CH - Wohlen (AG), Sternensaal
22.11.15, 20:00 CH - Fällanden, Zwicky-Fabrik
24.11.15, 20:00 CH - Luzern, Kleintheater (CD-Taufe)
26.11.15 , 20:15 CH - Aarau, Jazzclub, Tuchlaube
27.11.15, 20:00 CH - Langenthal, Stadttheater
28.11.15, 20:30 CH - Glarus, Kunsthaus
29.11.15 , 17:00 CH - Muralto (TI), Sala Congressi

kazalpin
>>

АGATA “ПОШУК ГУКУ”

14.11.2015

14 лістапада 2015 года ў 20.00 у мінскім клубе “Пляцоўка Хол” адбудзецца канцэрт беларускага дуэта “Агата”.
AGATA ўяўляе ўнікальную трактоўку музычнай народнай традыцыі, смела мікшыруя элементы розных стыляў ды жанраў ад зайдэка і фінскага танга да нойза і неаклассікі. Магутнае і незвычайнае гучанне дасягаецца музыкамі за кошт кантраснага супастаўлення традыцый, фактур, манер. Вітальная энергія вакалу ўзаемадзейнічае з інтэлектуальнай машынэрыяй акардэона. Гэта музыка пра тое, што хвалюе сталага чалавека - пра гора і радасць, чужыну і радзіму, каханне і нянавісць, пра дзяцей, шчасце, узрост. Раскрыць новыя грані гучання дуэту дапамогуць запрошаныя музыкі – Уладзімір Патапенка і Ягор Джэйгала.
Уладзімір Патапенка - малады беларускі электронны музыкант, паспеў не толькі стварыць першую ў Беларусі школу ABLETON, але і навучыць ў ёй шэраг перспектыўных і паспяховых музыкаў. На канцэрце AGATA адказвае за якасць, вобразнасць, характар і выразнасць гучання, іншымі словамі - за саўнд-дызайн.
Ягор Джэйгала – выконвае індыйскую класічную музыку на флейце бансуры. Валодае высокім майстэрствам выканання, мае сваіх вучняў у Індыі. Ягор выступаў з канцэртамі ў Індыі, Польшчы, Расіі, Малдове, Украіне і Беларусі. На гэтым канцэрце шэраг сваіх кампазіцый AGATA выканае сумесна з Ягорам.
Праект AGATA створаны ў 2015 годзе Аляксеем Варсоба і Ірэнай Катвіцкай. Аляксей Варсоба - акардэаніст, кампазітар, аранжыроўшчык, педагог. Працуе з шырокім спектрам тэхнік і канцэпцый сучаснай музычнай традыцыі. Лідэр інструментальнага трыа «Port Mone», удзельнік розных міжнародных арт-праектаў, аўтар музыкі да шматлікіх кіна- і анімацыйных фільмаў і спектакляў. Ірэна Катвіцкая - фолк-спявачка, кампазітар, педагог. Лідэр фолк-праекта Ethno-NHS і Akana-NHS. Ёй належаць незабыўныя вакальныя партыі і аранжыроўкі ў міжнародных музычных праектах Kazalpin (Belarus-Switzerland) і Diagilew Project (Germany).

Аляксей Варсоба – акардэон
Ірэна Катвіцкая - вакал, акарына
Уладзімір Патапенка - саўнд-дызайн
Ягор Джэйгала - бансуры, класічная флейта

"Фестываль беларускай ідэнтычнасці: Трыалог."

22.08.2015

Канцэрт нашага дуэта AGATA ў межах праекта "Тrialog" (Польшча, Крынкі)

"Новая генерацыя: традыціі і сучаснасць Беларусі"

26.05.2015

26 траўня а 19.00 у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі адбудзецца незвычайны канцэрт дзяцей для дарослых "Новая генерацыя: традыціі і сучаснасць Беларусі" . Лаўрэаты Міжнародных конкурсаў, Кубка Еўропы, Варшаўскага паланэзу, Бярлінскай жамчужаны, Маладых талентаў Беларусі, аўтарскай музычнай праграмы “Этна Фантазія”, гэтыя маленькія ўдзельнікі ўжо даўно сьпяваюць лепш за дарослых, а галоўнае - вальней, смялей і цікавей. Іх аб'ядноўвае дэвіз: "Традыцыі і сучаснасць Беларусі», бо Новая генерацыя цікавіцца ўсім - ад традыцыйнай музыкі Беларусі да сучаснай эстрады, з азартам дэманструючы ўсе стылі і кірункі музыкі: Фольк, Этна-джаз, хіты еўрапейскай і амерыканскай поп-культуры. У канцы вечара - святочны бонус: прэм'ера кампазіцый "Новая навіна" і "Масленіца" дзіцячага фольк ансамбля "Рада" з джаз-бэндам. Праект Ірэны Катвіцкай і Лізаветы Паповай.

Сумесны праект Ірэны Катвіцкай і Аляксея Варсоба. Прэм'ера на "Свята Роднай Мовы"

22.02.2015

Сумесны праект Ірэны Катвіцкай і Аляксея Варсоба - гэта невялікая музычная праграма для камернага выканання. Асновай праграмы сталі беларускія традыцыйныя песні. "Мы пераасэнсавалі і перажылі зноўку старажытныя песні, беражліва і асцярожна захаваўшы дыялекты і архаічныя лады. Ва ў некаторых кампазіцыях гэтыя напевы гучаць у аўтэнтычным выглядзе". Камерны фармат праекта прадугледжвае радыкальнае скарачэнне дыстанцыі музыка-слухач, што вяртае слухачу магчымасць перажыць вопыт музычнага са-існавання, добра знаёмы чалавеку традыцыйнай культуры, але практычна недаступны чалавеку сучаснаму.

Канцэрт. Ірэна Катвіцкая “Этна Фантазія: белыя колеры свету ”

18.10.2014

“Гэты канцэрт –працягвае ідэі “Этна Фантазіі”, да якой далучаюцца вельмі цікавыя госці - гэта зусім яшчэ юныя музыкі, з якімі мы вандруем разам па канцэртных залах, гарадах і краінах.У свае 11-12 год яны ўжо сталі лаурэатамі міжнародных конкурсаў і навучыліся прэзентаваць культуру Беларусі за межамі нашай краіны. Каб прафесійна спяваць старажытныя напевы, ім патрабуецца шмат часу і намаганняў, але яны дасягаюць сваіх мараў і жывуць сапраўдным музычным натхненнем. Разам мы жадаем нашым слухачам адчуць радасць сустрэчы з культурай нашых Продкаў, рытуальнымі напевамі, што жывуць і сення нейкім таямнічым жыццем. Гэта ужо не першая наша творчая акцыя па падтрымцы теленавітых дзяцей, якія цікавяцца сваёй культурай і працуюць ў галіне фальлора. Далучайцеся да нас і мы падтрымаем разам нашых дзяцей!”. Ірэна Катвіцкая

Спецыяльныя госці “Этна Фантазіі”: вакальнае этна-трыа “Вера, Патрыцыя і Алесь” і Лера Пажарыцкая - скрыпка

мецэнат праекту “PrimeVeda”
прыватная сямейна-дабрачынная ўстанова "Блізкія людзі"
пры падтрымцы “Будзьма беларусамі!”

VIII Міжнародны фестываль «Збіраем сяброў»

02-28.08.2014

Ірэна Катвіцкая з праграмай «Этна фантазія» будзе прэзентаваць культуру Беларусі на адной з самых прэстыжных канцэртных пляцоўках свету ў межах VIII Міжнароднага фестывалю «Збіраем сяброў» у Маскве (Рахманінаўская зала). Арганізатарамі фестывалю выступаюць Маскоўская дзяржаўная кансерваторыя імя П. І. Чайкоўскага і навукова-творчы цэнтр «Музычныя культуры свету». Сярод краін-удзельніц фестывалю прадстаўлены Арменія, Беларусь, Вялікабрытанія, Ізраіль, Іран, Італія, Кітай, Літва, Партугалія, ЗША, Турцыя, Японія і Расія.

Казальпін. Гастрольнае турнэ Швэйцарыя, Італія - 2013

15-30.11.2013


15.11.13 CH - * Wädenswil ZH, Trotte Neuguet, 18.30 Uhr
16.11.13 CH - * Wädenswil ZH, Trotte Neuguet, 18.30 Uhr
21.11.13 CH - Bern BE, BeJazz Club, Vidmarhallen, 20.30 Uhr
22.11.13 CH - Liestal (BL), Kulturscheune, 20.00 Uhr
23.11.13 CH - Willisau LU, Rathausbühne. 20.00 Uhr
24.11.13 CH - Zofingen AG, Alass, 16.00 Uhr
27.11.13 CH - Baden AG, Stanzerei
29.11.13 I - Ameno, Sala Comunale
30.11.13 CH - Schwyz SZ, Chupferturm

XXIX Міжнародны фестываль "Беларуская музычная восень"

26.10.2013

Ірэна Катвіцкая Ethno Fantasia. XXIX Міжнародны фестываль "Беларуская музычная восень". "Этна Фантазія" для камернага хору, саліста, дзіцячага хору і дзіцячага фальклорнага ансамбля. Юбілейны канцэрт Дзяржаўнага камернага хору Рэспублікі Беларусь. Беларуская дзяржаўная філармонія. Мінск.
Відэа.

"Беларуская калекцыя", вядучая Надзея Кудрэйка

19.09.2013

22-30 , Сустрэча-інтэрвью з Ірэнай Катвіцкай "Этна Фантазія". Першы канал Беларускага радыё, УКВ, СВ, ДВ, FM

Этнафэст "Вандроўка ў этнаказку"

18.08.2013

Этнафэст "Вандроўка ў этнаказку", Гародня 18 жніўня 2013 Дыплом за вялікі ўклад у развіцце этнічнай спадчыны трансгранічнага рэгіёна Беларусі і Польшчы
>>

"Зялены абажур з Марынай Ціхаміравай"

09.07.2013

21-00. Сустрэча-інтэрвью з Ірэнай Катвіцкай "Этна Фантазія". Радыё "Канал культура" 102,9 FM

Фэст «Wave ideas», г.Кранева, Балгарыя

01.07.2013

Дзіцячы фальклорны гурт “Рада” - Лаурэат 1 ступені міжнароднага конкурса!!! мастацкі кіраўнік Ірэна Катвіцкая
>>

Фэст «Wave ideas», г.Кранева, Балгарыя

21.06.-02.07.2013

Удзел ў канцэртах, майстар-класах і конкурсе з дзіцячым фальклорным гуртом “Рада”, мастацкі кіраўнік Ірэна Катвіцкая

Свята Этна-фантазіі. Ірэна Катвіцкая ў Берасцейскай абласной філармоніі

11.06.2013

Рэпартаж Генадзя Шостака з канцэрта "Этна-фантазія" ў Берасцейскай абласной філармоніі на Наш Неформат.
Фотаздымкі Вера Яромава.

"Этна-фантазія" Ірэны Катвіцкай (фота)+ аўтограф сэсія

07.06.2013

Рэпартаж з канцэрта "Этна-фантазія" ў Берасцейскай абласной філармоніі на Беларускае Радыё Рацыя, Берасце.

Міні-прэзентацыя ў галерэi Ў

28.05.2013

Агляд падзеяў культуры
Рэпартаж БЕЛСАТ TV з міні-прэзентацыі альбома "Ethno fantasia"
1:48 - 2:46
>>

Міні-прэзентацыя ў галерэi Ў

22.05.2013

27 траўня, кнігарня ЛогвінаЎ, Мiнск, пр-т Незалежнасцi 37а, 19.00
Адбудзецца міні-прэзентацыя альбома Irena Kotvitskaya "Ethno fantasia". А таксама аўтограф сэсія. Запрашаю ўсіх!

Альбом «Ethno fantasia»

21.05.2013

Рэцэнзія на альбом Машы Калеснікавай на сайце euroradio.fm
Пошукі “гамы выключна жаночай эмацыйнасці ў спевах ды гуках раяля” ад мастацкага кіраўніка "Аканы"..

"Zaradzi Bozha" New Image Orkestra

16.05.2013

Рэцэнзія на альбом New Image Orkestra "Zaradzi Bozha" на сайце Наш Неформат.
аўтар :музычны журналіст Генадзь Шостак

БЕЛАПАН аб прэс-канферэнцыі

24.04.2013

Этнаспявачка Ірэна Катвіцкая: Мне здалося цікавым спалучаць дух эпохі мадэрну з традыцыйнай народнай музыкай

Прэс-канферэнцыя

23.04.2013

23.04.2013 а 15.00, у рэстарацыі "Камяніца", Першамайская 18, адбудзецца прэс-канферэнцыя, прысвечаная прэзентацыі альбома Irena Kotvitskaya "Ethno fantasia"

Рэпартаж пра канцэрт у Гародне

22.04.2013

Рэпартаж Алены Вольнай пра канцэрт на сайты грамадскай культурніцкай кампаніі "Будзьма беларусамі!".
Фотаздымкі Яўгена Кандратовіча.

Рэпартаж пра канцэрт у Гародне

21.04.2013

Рэпартаж Юліі Лыткінай пра канцэрт на гародзенскім партале Твой стыль.
Фотаздымкі Юліі Лыткінай.

Альбом «Ethno fantasia»

20.04.2013

Кампанія "Вігма" (Беларусь)надрукавала наклад "Ethno fantasia".
Аўтар дызайну Аляксандр Сідаровіч, фота Валянцін Вяркееў
>>

Радыёканал "Культура"

18.04.2013

Аўтарская перадача Сяргея Пукста "Альбом з гісторыяй"
Герой перадачы: Ірэна Катвіцкая
102,9 fm 15-30
>>

Інтэрв'ю на «Тузін Гітоў»

28.12.2012

Ірэна Катвіцкая: час працаваць сольна
28.12.2012
Іван Бяспалы, «Тузін Гітоў», фота — Валянцін Вяркееў
>>

Альбом «Ethno fantasia»

15.09.2013

Cтудыя "Осмос". Скончана праца над запісам альбома з гукарэжысёрам Аляксандрам Хаўкіным. Пачынаем свядзенне і майстэрынг, п таксама саунд дызайн з Ігарам (Гарыкам) Плевіным.
>>

Альбом «Ethno fantasia»

04.08.2012

Ідзе праца над сольным альбомам. У пошуках раяля ў студыі!!!
Дык вось, студыя знойдзеная: Осмос.
Прадзюсар Павал Юрцэвіч
Галоўны фундатар праекту Студыя гуказапісу Страўня ultra-music Арт Сядзіба Будзьма Беларусамі